Спяшае Ярыла
Прамяні ззываюць на бліны-бліночкі.
Погляд свой прыпыніць на аконцы,
Будзіць нас гарэза пасля цёмнай ночкі.
Дзесь здалёку загукаў Ярыла,
Шчыра Сонейка да нас нясе ў далоні.
Родзіцца вясна, даруе крылы,
Рассыпае ў наваколлі косы-промні.
Састарэў, зусім знямогся Зюзя,
Босы ды без шапкі лез пад шубы грэцца.
Сонца падмігнула: «Не баюся!
Чуеш, як грыміць? То лёд трашчыць на рэчцы!»
Дзеўкі з хлопцамі танцуюць, песні,
Край вясну гукае, блін сквірчыць гарачы.
Крыўдзіцца самотны Зюзя, чэзне,
Пачарнеў кажух, страха гаротна плача.
Масла на блінах, як сонца ў небе,
Распусцілася, чаруе пах духмяны.
Пост чакае, наталіцца трэба...
Масленіца заклікае на гулянні.
Свидетельство о публикации №126021908222