Жартоунае

Нас дырэктар прывітае
Зранку ўсіх амаль штодня.
Кожны "клас" свой адпраўляе,
Нібы нейкая гульня.

А калі з натоўпу нехта:
"З добрым ранкам!" – ва ўнісон,
Адзавецца, толькі рэха –
Чын не той, не той фасон.

Можа, тое мне здалося,
Ці па ўзросту слабы зрок?
Не, сябры, так павялося:
Сонца грэе бугарок.


Рецензии