Не зачапiцца...

Не зачапіцца, не ўпасці…
Зіма выносіць свой прысуд.
Прыладкавацца – гэта шчасце,
Бо галалёд пужае люд.

Не гойсаць – гэта небяспечна,
Салому не падсцелеш, не…
Быть асцярожным – неаспрэчна,
Такія думкі ў мяне.

Услед мёў вецер ды са снегам,
Шалёны леў, нібы буян.
Сваім няўрымслівым набегам
Зламаў ён леташні бур’ян.

Што ж, няўдобіца часова…
Патрэбна гэта перажыць.
Быць асцярожнай – вось аснова,
Лісточак кволенькі дрыжыць.

Не зачапіцца, не ўпасці,
Па справах добра каб прайсці…
Зіма прыносіць нам напасці,
Ды трэба іх перанясці.


Рецензии