Як гучыш ты, родная старонка?

Як гучыш ты, родная старонка?
У лецечку - птушыным шматгалоссем,
Сольным спевам салаўя гамонкім,
Шэптам ацяжэлага калосся.

Беларускім словам - у песні - казцы,
Бурбатам азёрнай мяккай хвалі,
Калыханкай і пяшчотай маці,
Ды ласкавым: "Я цябе кахаю"

І няма той меры, што адмерыць
Да РадзІмы моцнага кахання,
Як няма мяжы, калі ты верыш:
"Будзе добра ўсё ў далейшым з намі!"

Усе мы побач, вёсачкі - раздоллі,
Навакольныя палі, лугі і пашы!
Усяго тут шмат, усяго даволі
Ў сінявокай Беларусі нашай.


Рецензии