Посвящение Михаилу Мироновичу - Поэту-юмористу

на белорусском языке

Прысвячэнне Міхасю Мірановічу да 78 – годдзя

Ад ніў прыдзвінскіх Майстар слова
Прыйшоў у свет вялікі наш,
Хай  будзе ён заўжды здаровы!
Усё бярэ  – “на карандаш”…

*******************************

Паэт, Перакладчык, Артыст, Гумарыст,
Філосаф, Мысляр, ды яшчэ, Парадыст,
З усмешкаю добрай раскажа  пра тое,
Што часта ў людзей ў пашане пустое…

****************************

Як мыла з’еўшы, павярнуў назад,
Пайшоў нецалаваны за парог,
Журыўся, што заганаў мае шмат…
Пацалаваў Паэта, пэўна, Бог!

******************************

Сам ведае, што ён – Арыгінал,
На “копіі” ўвагі не звяртае!
Мы ж ведаем, Міхась – наш Капітал,
Бо “Жартачкі”  ўвесь свет ужо чытае!

****************************

Яму нахабства не хапіла,
Бог Талент і Сумленне даў,
Паэта слава палюбіла:
Народ яму пашану даў!

********************************

Ён і Араты, і Аратар:
Служыў Краіне, працаваў,
І кругаглядаў Рэфарматар, –
Бо твораў мноства напісаў!

*************************

Ён крылы мае, узляцеў,
Змог шмат чаго перамагчы,
Бо людзям несці Свет хацеў,
Хай цемра ў роспачы крычыць!

****************************

Ён добра “між радкоў” чытае,
Калі ў госці хто зайшоў,
Адразу “трасцу” прыгадае…
Хоць крэсла прапануе зноў.

*******************************

Міхась “Крокодила» зусім не баяўся,
І з ім сябраваў, нават там друкаваўся,
А з “Вожыкам”  быў на “сяброўскай назе”:
Чакалі, як творы свае  прывязе!

*******************************

Паэт – ад Бога, Майстар слова,
Ні з кім яго не параўнаць!
Пра Міхася сказаць гатова,
Патрэбна прыклад з яго браць!

***************************

Над ”і” ўсе кропачкі расставіць,
Напіша, дзе патрэбна “ё”!
Дабро ў вершах Творцы правіць,
Чытаеш, кажаш : “Ё – маё!

**************************

Наш Віцебск можа ганарыцца:
Такі таленавіты Сын
Не часта можа ў свет з’явіцца!
Ён – унікальны, ён – адзін!

****************************

Міхась Мірановіч да працы гатовы,
Жыццё адлюстроўвае, робіць высновы,
Ёсць погляд на ўсё – асабісты і новы.
І ведае свет нашу Родную Мову!

**************************

Заўсёды малады душою,
Гадам не хоча ён скарыцца,
Я згодна з думкаю такою:
Жывіце пяць разоў па трыццаць!


Галіна Сінякова           творы Міхася Мірановіча можна знайсці тут:
                miranovich.by


18 лютага 2026


Рецензии