Пральецца лiвень...

Пральецца лівень ачышчальны,
Вясенні, гулкі дождж густы.
Адразу згіне бруд знішчальны,
Бо лівень поўны дабраты.

Зямлю ён мые – спорны, прыткі…
Сярэбраны ды шчодры дождж.
Ставок напоўніцца не плыткі,
Ільдзінку, цёплы, размарож…

Магутны лівень, звыш празрысты –
Цячэ рака праз агарод.
Дождж жыццядайны, урачысты,
Бо адраджае добры род.

Прыгожы, весні лівень, светлы…
Узрадуецца белы свет.
Абмытыя паніклі ветлы,
Пакіне лівень добры след.

Пральецца лівень – гэтак будзе,
Нядоўга госця нам чакаць.
Няхай ён сілу-моц набудзе,
Мы рады лівень сустракаць.


Рецензии
Срэбрыны, шчыры - пральецца аднойчы!..
**
Дзякуй шчырае, паважаная Таццяна!
С павагай,

Игорь Лебедевъ   17.02.2026 20:41     Заявить о нарушении
Гэта Вам шчырае дзякуй, паважаны Iгар! З цяплом ды з удзячнасцю за водгук!

Татьяна Цыркунова   18.02.2026 10:00   Заявить о нарушении