Зимние будни в деревне

на белорусском языке


Зімовыя будні ў вёсцы

Вось зіма, дык зіма! Як працуе сама,
Дык і людзям не дасць адпачыць,
Гэта ўсё нездарма, тут сумневаў няма:
Як працуеш, – даўжэй будзеш жыць!

Шмат вялікіх турбот, шмат вялікіх “прыгод”:
Снег сабраўся. Каб дах ратаваць,
Не насупраць варот, не пашкодзіўшы плот,
На зямлю яго трэба скідаць.

Каб у печы паліць, трэба дроў нанасіць,
Потым трэба агонь раскладаць,
За ім пільна сачыць, комін добра закрыць.
Уначы будзе цёпленька спаць…


Рецензии