Сонца ззяе i смяецца
І ад смеху аж трасецца,
Яно з зайчыкам гуляе,
Захаваецца - бывае…
Ну,а потым і з лісою,
Гэткай хітраю сястрою.
Яно з ветрыкам спявае,
На прыгорак зазывае
Ды і цешыцца гульнёй
І з прыгожаю вярбой,
Што гайдаецца пад ветрам
І любуецца сабой...
Сонца каціцца хутчэй
І знікае ад вачэй.
І міргае напаследак,
Каб было яшчэ цяплей.
Свидетельство о публикации №126021503571