Дай крылья

Дай крылы-рукі ў крыжыках дарог
(расходжаных такімі ж ваярамі):
Ля гнуткіх пальцаў, мой вучоны бог,
Цалую шрамік!

Як мне яшчэ ў пяшчоце памагчы
Табе – мой строгі, стрыманы, сур'ёзны?
Ды моцных рук жаданне – прыручыць –
Ты ўсё ж прынёс мне!..

Так, кожны дотык нас трымае тут
(два берагі без шансу пераправы).
Мой навуковец стрыманых пакут,
Пабудзь ласкавым,

Каб надалей з усмешкаю раўмя
Спявала шчасце! Хай гавораць людзі...
Як жыць цяпер, калі тваё імя
Ўздымае грудзі?

Не віць буслянкі – іншы інтарэс:
Вучыцца лётаць зноў – наш крыж і плаха.
Які наш лёс? Які цяпер наш лес,
Мая ты птаха?..


Рецензии
Сама пяшчота!
Вельмі прыгожа!

Стася, благодаря Вам не только окунулась в настоящую поэзию, но и родной язык вспомнила)

С теплом,
Аида

Аида Юг   05.04.2026 19:31     Заявить о нарушении
Юлия, я рада, что вспомнили) Надеюсь, ещё напишется что-нибудь мне, ещё напишете Вы на белорусском)

Анастасия Котюргина   07.04.2026 21:50   Заявить о нарушении