Працавала бура...

Працавала бура – вываратняў шмат.
Старадрэва шапка цёмная, як шат.

Стройную яліну не ўбачыш тут.
Спахмурнеў мой родны целяханскі кут.

Быў раней прыгожым, шмат тут мураўёў.
Слухала не раз я спевы салаўёў.

Сон трымціць вавёрчын – ціхае дупло.
На яліну гляну – на душы цяпло.

Вольна ды зацішна – між ялін іду.
Ладны я занятак для сябе знайду.

Вывучаю лес я – затрубіў алень.
Ад ялін лапчастых лёг прыгожы цень.

Працавала бура – спахмурнелы лес.
У нару пад ёлкай рыжы ліс залез.


Рецензии
Добрый раніцы,
Таццяна!
Цудоуна пра буру і прыгажосць роднай природы!
З цяплом , радасцю сустрэчы
Iрына

Ирина Борис   14.02.2026 09:57     Заявить о нарушении
Шчыра дзякую, Ірына! Добрага дня Вам ды поспеху!

Татьяна Цыркунова   14.02.2026 10:48   Заявить о нарушении
Девочки, добрый вечер! Я вас читаю без перевода, кажется понимаю! С Брянщины я, там в прилегающих районах, все друг друга понимают...

Марина Сехина   14.02.2026 18:19   Заявить о нарушении
Спасибо, Марина!

Татьяна Цыркунова   15.02.2026 09:03   Заявить о нарушении