Цiхi лютаускi дзень. Невялiкi марозчык...
Ціхі лютаўскі дзень. Невялікі марозчык.
Снег на голлі сасновым. На ганку каты.
На пароме жыцця – мёртвых душ перавозчык.
Дарагія ўздоўж вуліцы нашай платы.
За платамі жывуць, хто сюды пераехаў.
І хаваецца кожны за моцны свой плот.
Час сягоння не ўчынкаў, не ратных даспехаў.
Зберагчы хоча кожны за плотам жывот.
Невялікі марозчык. На ганку з катамі
Пастаю, пагляджу на мой лютаўскі дзень,
На каліны кусты – у дварах за платамі,
Што кідаюць густы на душу маю цень.
11 – 13. 02. 2026 г.
Свидетельство о публикации №126021309125