Гарадское

Навіслі ніці правадоў,
Іскрыцца токам сіні вечар,
Нібы каскад электрасноў
Кранае пятнічныя плечы.

Гудуць высокія слупы,
Там пульс жыве, неўтаймаваны,
Праз холад, зімнія шыпы
Ішлі электракараваны.

І замыкаецца прастора —
Ланцуг ад сэрца да акорда,
Пакуль нябёсы без дакора
Рассыплюць снег на твары горада.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →