Нависла ноч над лютауским радном бел

Навісла ноч над лютаўскім радном

Навісла ноч над лютаўскім радном,
На небе чыстым ані воднай хмары.
І выплыў месяц – зорны аграном,
Пад песенку, што гралі на гітары.

Яе чуваць было ледзь-ледзь здалёк,
Спяваў яе юнак сваёй каханай,
А месяц зверху кідаў вугалёк,
Каб здзейсніць мару любай і жаданай.

-Хутчэй- хутчэй жаданне загадай!
Лаві-лаві той зорачкі ліхтарык! –
Шаптаў юнак з каханнем цераз край
І пазіраў на любай светлы тварык.

І цёпла, светла стала на зямлі,
І сыпануў аднекуль снег, як воўна.
Пад струн гучанне песню завялі
Два галасы аб пачуцці чароўным.

І мне так захацелася спяваць,
Лавіць матыў той песенкі лірычнай,
І снег бялюткі ў шчокі цалаваць
З юнацкай верай здзейснай мары знічнай .


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →