Беларускай сапрауднай жанчыне
Нам вядома па лічбах, па фактах,
Па гісторыі нашай Айчыны,
Як даўно сфармаваўся характар
Беларускай сапраўднай жанчыны.
Спакон веку - крыніцы пяшчоты ,
Прыгажосці, кахання, натхнення,
Клапатлівай увагі, турботы,
Шчырай вернасці ўсіх пакаленняў.
Ды на жаль міжусобныя бойкі
Між князямі амаль без прычыны
З даўніх пор не рабілі салодкім
Лёс любой беларускай жанчыны.
Ефрасіння, што ў Полацкім княстве
Паважалі за справы мужчыны,
Прывучала: "Прымайце багаццем
Веру, мір і сям'ю для жанчыны!"
Хоць прайшлі з таго часу стагоддзі,
Колькі назваў мяняла краіна,
Узмацніліся гонар і годнасць
Беларускае нашай жанчыны.
Спее ўлетку на полі калоссе,
Гора й смутак забыць немагчыма,
Серп і зброю трымаць давялося
У руках нашым мужным жанчынам.
Перамога! У майскіх суквеццях,
Разам шчасце, і боль, нейкім чынам
Не паменьшваўся клопат аб дзецях -
Самай любай у свеце жанчыны.
Нараджалі ўсіх нас, гадавалі,
Закрывалі сабою ад кулі
І заўжды, безумоўна, кахалі
Беларускія нашы матулі.
У мінулым гады ліхалецця.
У справы мірныя ўклад незлічымы
Самай найпрыгажэйшай у свеце
Працавітай, умелай жанчыны.
За жыццё, за любоў, што іскрыцца
З іх вачэй, не шукаем прычыны
Каб падзякаваць і пакланіцца
Упрыгожванню слаўнай Айчыны -
Беларускай сапраўднай жанчыне!
12.02.26 г.
Свидетельство о публикации №126021202128