Вецер

Вандраваў вецер з ранку да вечара:
з Ваўкавыска – у Гродна – затым –
у сталіцу.
Шлях доўгі намечаны,
быццам прагнуў паспець да вясны,
абыйсці замкі, кляштары, помнікі,
на хвіліну ў касцёлы зайсці.

Там арганы віталі паломнікаў,
тыя ж кленчылі, просячы сіл,
прад іконай, дзе Маці і Сын.

Вецер мкнуўся на брацкія могілкі
тых, хто ў вершах змог волю знайсці –
адпусціць яе ў словы.
 
А водгукі
вецер хутка пачуў – ухапіў,
адхіліў ад злачынства,
век вытрымаў
і да сэрца майго прытуліў.
Дзе сустрэліся зноў яны з літарай
беларускай журботнай зямлі.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →