Сярэдзiна зiмы

За акном — бясколерны атла'с,
У душы — халодны парафін,
Авітаміноз прыйшоў да нас,
Прыцягнуўшы непазбежны сплін.

Цела — як заржаўлены станок,
Думкі — як маруднае кіно,
Сонейка б маленькі хоць дзянёк,
Каб прабіла цемру і акно!

Гэта не туга і не капрыз,
А біялагічная пятля:
Вітаміны С і D ляцяць уніз —
Пад нагамі плавае зямля.

Мы чакаем соку і вясны,
Каб прачнуцца й выбрацца з імглы.
А пакуль — дэпрэсія і сны,
І на сэрцы — зімнія вузлы.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →