Зноу палынова-горкiя успамiны

Зноў палынова-горкія ўспаміны
Турбуюць сэрца доўгімі начамі,
Вярэдзяць сон і ў край завуць радзінны,
На векі вечныя пакінуты ў адчаі.

Даўно няма дарог, няма сцяжыны,
Што прывялі б дамоў, да роднай хаты.
І хат няма. І толькі спеў птушыны
З трывожнай цішаю спрачаюцца заўзята.

Адвечнасцю становяцца вытокі,
Шрамы магільнікаў хавае часу замець,
Ды родны голас кліча ўсё далёкі,
Блукае па былых дарогах памяць.


Рецензии