Пакiнутая вёска

Быццам бы спыніўся час навечна
У забытай вёсачцы старой,
Дагарае памінальнай свечкай
Куст каліны ціха пад гарой.

Лазнякі ўздоўж меленькай рачулкі
У тугі сплятаюцца вянок,
Быльнік з палыном гуляе ў жмуркі
Край даўно няезджаных дарог.

Вось ужо і лес у хцівай спешцы
Па дварах, бы гаспадар, паўстаў,
Абрываюць ніць знаёмай сцежкі
Рэшткі састарэлага мастка.

Ні святла, ні галасоў. Пагостам
Стала вёска: ціш тут і спакой,
І не рыпнуць больш насустрач госцю
Веснічкі пад ніцаю вярбой.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →