Верасень

Верасень. Вечар. Спакой
Шэпат. Iмгла над ракой
Лісце. Труны пазалота
Хмары ў думках. Балота

Цень. Басавiтая нота
Птушка. Гняздо. Адзінота
Дождж. Яго кроплі. Акно
Дымным напоем цяпло

Ты вярні мне тыя гукі,
Што ў душы ляжаць пад спудам!
Сэрца б’ецца басам гулкiм
Сэрцу трэба звонкiх цудаў!

Без падарожжа - дарога
Шлях у былое. Трывога
Неба. Бясконцая шыр
Змрок у люстэрку. Твой мір

Ты вярні мне тыя гукі,
Што ў душы ляжаць пад спудам
Сэрца б’ецца басам гулкiм
Сэрцу трэба звонкiх цудаў!

Кніга. Старонка. Рука
Мова. Сумленне. Туга
Рытм. Мелодыя. Гук
Словы. Душа
Тут

https://music.yandex.ru/album/40955294/track/148848949
https://y2u.be/fX7opJaz9Y8


Рецензии