Зiмнi дзень рассонцiуся на белым...

***
Зімні дзень рассонціўся на белым
Снезе, што разлёгся па садах.
Мужным ён здаецца мне і смелым,
Гэты дзень, што зімкаю прапах.

Ён марозу нават не баіцца,
Загарае, цешыцца, ляжыць.
Ён заснуў, яму вясна прысніцца,
Што вадою хутка пабяжыць.

Зімні дзень рассонціўся навокал
І кідае цені ад бяроз.
Пустальга вісіць над полем: сокал
Разганяе крыламі мароз.

09. 02. 2026 г.


Рецензии
Выдатна, міла, добра,- простае ухваленне й падтрымка вельмі таленавітага беларускага майстра!

Тадеуш Други   09.02.2026 16:28     Заявить о нарушении
Дзякуй і самыя шчырыя пажаданні поспехаў!

Юрий Боровицкий   10.02.2026 17:16   Заявить о нарушении