На хвалi славы

На хвалі славы, наравістаю вяршыне,
Падхопяць розум крылы жаўруковы.
Ад шчасця сэрца замірае, стыне,
Губляем межы — форсу, як аковы.

Плывём у  эйфарыі па прасторы,
Не заўважаем фальш і ілюзорнасць.
Яму саткалі хітра з зор уборы,
Рэальны свет адчуць губляем здольнасць.

Нас не штурхне у поцемак, звычайна,
З духоўных нітак вытканая хваля —
Калі не дасягнула меркі крайняй
Крыві, на талент вылітай з грааля.

На кропцы  радасці, трыумфа, слізкай
Заве з сабой фальшывае прыволле...
Убачыць зможа мудрасць закуліссе,
Ці разаб`е аб скалы хваля долю?..


Рецензии