Для жанчыны шчасце
Дзеці б падрасталі, крэпкімі былі,
Каб унукі шчасцем грэлі кожны дзень,
Праўнукі ўзнімалі ў старасці з кален,
Тэлефон каб весткі добрыя дарыў,
У душы агеньчык ласкі каб свяціў.
Перш за ўсё – каханне, перш за ўсё – любоў,
Каб цвісці жанчыне кветкай зноў і зноў.
Для жанчыны праца – не ў апошні рад:
Атрымаць карысна добры атэстат,
Быць адукаванай, вопыт набываць,
Разбірацца ў людзях, толкам кіраваць.
Моцная жанчына – сёння не сакрэт,
Мае і пашану, і аўтарытэт.
Толькі б ёй надзею, веры б ёй запас –
І ў нястомным руху будзе доўгі час.
Важна мець уласны погляд у жыцці.
Кажуць: жыць – не то як поле перайсці,
Бо не так і проста весці, ззяць, свяціць,
Упрыгожваць, сеяць… і жанчынай быць.
Свидетельство о публикации №126020809614