Напеу зямлi маёй

Дзе вецер травы калыхае з рання,
Дзе сонца промнямі цалуе гай,
Жыве ў душы маёй адно каханне,
Мой ціхі, любы, беларускі край.
Тут усё да болю мне знаёма змалку,
Тут кожны гук мне сэрца весяліць.
Яго красу, як маці калыханку,
Гатовы я ўсім сэрцам бараніць.

Плывуць над полем туманы сівыя,
І жураўліны клін ляціць ўдалечыню
Тут продкі нашы, вольныя, святыя,
З плячэй здымалі гора і журбу
Яны зямлю аралі, баранілі,
Складалі песні ў змроку вечароў.
І  ў спадчыну нам ўсім пакінулі сваю любоў
Да гэтых рэк, азёр і берагоў.

Я бачу ў росах ранішніх усмешку,
У шуме пушчы чую голас векавы.
Іду знаёмай бацькаваю сцежкай,
Дзе пахне мёдам, хлебам і травой.
Тут кожны кут – часцінка майго лёсу,
А кожны ўздых напоўнены цяплом.
І нават слёзы, што даруюць нам нябёсы,
Змываюць пыл з душы маім святлом.

Змяняюцца гады, ляцяць у вырай птушкі,
Зноў   восень  памяняе свой убор,
У думках захаваю родныя прасторы
І зорны россып над люстэркамі азёр.
Тут маці мне спявала калыханкі,
Тут першы крок зрабіў я на зямлі.
І гэтыя святыя ўспаміны
Сам мною ў сэрцы будуць назаўжды.

Калі ж пакліча доля ў край далёкі,
І буду сустракаць чужы світанак,
Мне будуць сніцца родныя вытокі,
І васількоў блакітны ранак.
Я буду чуць напеў душы знаёмы,
Што мне спявае вецер па начах.
І думкамі ляцець да свайго дому,
Пакінуўшы ў чужыне смутак, страх.

О, Беларусь, мая зямля святая,
Мой вечны боль і радасць назаўжды!
Душа мая з табою ажывае,
І не страшны ніякія гады.
Ты мой прытулак, вера і надзея,
І песня, што ў грудзях маіх гучыць.
Пакуль жыву, я сэрцам не старэю ,
Бо ў ім жаданне– для цябе адзінай жыць.


Рецензии