Родная зямля

Колькі песень напісана пра зямлю маю родную,
Колькі вершаў паэты складалі душой
Пра зямлю маю светлую і сэрцам свабодную,
Пра зямлю маю чыстую ад войнаў і зброй.

Над буслінымі гнёздамі воблакі белыя,
Над палямі бясконцымі неба бяскрай,
І зямля амываецца навальніцамі першымі,
І шуміць, як спявае, разбуджаны гай.

Нам не трэба вайны пад нябёсамі светлымі,
Слёз дзяцей і матуль больш не хочам чуваць.
Абдымае Радзіма васільковымі кветкамі
І азёры блакітныя дабрынёй зіхацяць.

Канюшынай засланыя сенажаці духмяныя
Заблішчаць на світанні празрыстай расой.
Краявіды прывабныя, заняпады ірдзяныя.
І у сэрцы людскім толькі мір і спакой.


Рецензии