Рэдзенькая сцелецца мяцелiца...

***
Рэдзенькая сцелецца мяцеліца:
То танцуе, ўспыхне, то плыве,
То, здаецца, белай пенай пеніцца
І мяне на вуліцу заве.

Сцелецца мяцеліца, духмяніцца,
Бы замерзлым пахне палатном,
І аб нечым зноў са мною раіцца,
Не пускае, каб вярнуўся ў дом.

Пастаю, пагавару з мяцеліцай,
Нешта ўспомню, сэрца зашчыміць...
І хаця мне ў шчасце ўжо не верыцца,
Вернецца жаданне – проста жыць.

08. 02. 2026 г.


Рецензии