НЕ СМОГ...
Прысвячаецца Пiлiпчуку Валерыю Канстанцінавічу.
Як птушка з крылом адарваным,
Закрыўшы жыццё на засоў,
З далёкага Афганiстана
Вяртаецца хлопец дамоў.
Ён выканаў свой абавязак:
Дастойна свой час адслужыў.
Нiхто не заўважыў адразу,
Што там ён сябе загубiў.
Як хораша ў родненькай хаце
Пасля той страшэннай вайны!
Шчаслiвыя бацька i мацi,
Ад радасцi плачуць яны.
Не ведалi родныя людзi,
Што кожны пражыты гадок
Вайна над iм здзеквацца будзе.
Нядоўга пажыў iх сынок.
Што мучыла хлопца, нi слова
Нiкому аб тым не сказаў.
Маўклiвы ён стаў i нервовы
I часта начамi крычаў.
Раней быў спакойны, вясёлы,
Сяброў паважаў ён сваiх.
Прайшоўшы Афганскую "школу",
Закрыты зрабiўся для ўсiх.
Хоць знешне здаваўся здаровым,
У iм нейкiя болi жылi.
Бацькi ўсё аддаць бы гатовы,
Ды вырваць з бяды не змаглi.
Параненай чыстай душою
З рэальнасцi жудаснай той
Не выйшаў. Застаўся з вайною
Ў жыццёвай дарозе сваёй.
Таго, што было не ад Бога,
Не змог нi забыць, нi прыняць.
У неба знайшоў ён дарогу,
У вечнасць пайшоў спачываць.
Бо там не бывае звяругаў.
Усе яны ў пекла iдуць,
Дзе месца для д'ябальскiх духаў,
Пракляцце з сабою нясуць.
Ушаноўваюць памяццю людзi
Салдат неайчыннай вайны,
А вырадкаў Творца асудзiць.
Хай знiкнуць навечна яны!
Заву ўсiх людзей добрай волi
Яднацца, зямлю ратаваць.
Крывi, слёз i гора даволi!
Для лепшай мы створаны долi:
Нам трэба жыццё будаваць.
Свидетельство о публикации №126020805677
Хорошее стихотворение, звучит, как обличение всякой войны, тем более, когда защищают дружеские страны. А вся эта дружба не вечна.
Комитет по розыску тел и сведений о погибших и пропавших без вести в Афганистанскую войну ещё работает.
И бывшие моджахеды вспоминают, как брали в плен и расстреливали советских воинов.
А ч написала о своём друге, который служил в горячих точках. Он ушёл из жизни год назад.
http://stihi.ru/2026/03/08/894
Тамара Мазур 09.03.2026 20:56 Заявить о нарушении
Зинаида Новосад 13.03.2026 08:19 Заявить о нарушении