Водар Беларусi
Прыемны водар ад палёў.
Ён жыватворны, звыш пахучы,
Сунічны пах старых лясоў.
Вільготны, родны, сакавіты,
Мядовы водар верасоў.
Магічны пах, дабром спавіты,
Буйнога хлеба – каласкоў.
Запахне водар тапаліны,
Ён клейкі, трошачку гарчыць.
Халаднаватым успамінам,
Хвалюючым, душа крычыць.
Зямлі чароўнай горкі водар,
Шчымлівы, нібы забыццё.
Травы пах, лугу, сена, мёду…
Як ім напоўнена жыццё!
Жывіцы водар, свежых трэсак,
Яны ў печы пахнуць ім.
Хваёвым духам, цёплым, рэзкім,
Спявае хата лесу гімн.
Свидетельство о публикации №126020802565