Венок сонетов13

Вянок санэтаў 13

1
На жаль, кароткі чалавека век,
Ў юнацтве мы ні думаем пра гэта.
Тады хвалююць рытмы дыскатэк
І доўжылася, каб бясконца лета.
Каб Месяц плыў па небу малады,
Яго віталі зорачкі гулліва...
Здавалася, што будзе так заўжды,
Але жыццё ляціць жа так імкліва.
І хоць ужо на скронях сівізна
І смех каханай ні такі ўжо звонкі,
Хвалюе сэрца кожная вясна.
Прыходзіць, што да роднае старонкі-
Упэўнены, шчэ будзе не адна...
Гады ляцяць, як кадры кінаплёнкі.
2
Гады ляцяць, як кадры кінаплёнкі
Ці , як аблокі, вецер гоніць што
Растання вечар стаў такі далёкі
І ў тым ні вінаваты з нас ніхто.
Напэўна лёсу так было патрэбна-
Ні запалала, каб між нас любоў.
І зоркі мільгацелі нам дарэмна,
А месяц пахмыляўся зноў і зноў.
Яго пахмылка не кранала сэрца
Ні выклікала абурэнне, смех.
Яно да светлага заўжды імкнецца.
З дзяцінства пачынае свой забег
З надзеяй, што ўсяго-ўсяго даб'ецца...
Ні супыніць стрымлівы часу бег.
3
Ні супыніць стрымлівы часу бег,
Хоць вельмі хочацца таго парою.
На свеце кожны пражыве свой век,
Ў чаканні шчасця, радасці, спакою.
На лёсу спадзяемся дабрыню,
Сяброў паразуменне, блізкіх, родных.
Спазнаць душы пачуццяў глыбіню
І не сустрэць людзей, праклёнаў годных.
Вось так імчыць жыццё за годам год,
Даруючы ні падарункі толькі.
Бывае часам і наадварот,
Калі цябе бянтэжыць прысмак горкі...
Здаецца бы папаў ў вадаварот.
З гісторыі ня выкінуць старонкі.
4
З гісторыі ня выкінуць старонкі,
Змяніць яе ня можа чалавек.
Ён лепшае б у ёй пакінуў толькі,
Каб жыць у шчасці Богам даны век.
Каб ні баяцца помсты,  болі здрады-
Ён ні для гэтага прыйшоў у Свет.
А, каб у ранні сонцу сам быў рады,
Каб галава кружылася ад мэт.
Але пакуль што у жыцці ёсць страты,
І горычы хапае нам спаўна...
Гісторыя ж у тым ня вінавата.
А толькі запісала вынік дня,
Памеціўшы сабе гадзіны, даты...
Архіў шчымліва сцеражэ яна.
5
Архіў шчымліва сцеражэ яна,
Хоць вартавых нідзе ні выстаўляе.
І ў гэтым ні зусім яе віна,
Карыснай тайна ні для ўсіх бывае.
Камусьці - быццам да душы бальзам:
Сустрэчу нагадае, мілаванне.
Убачыць хтосьці ні захоча там
Пахмурны вечар, горкі час расстання.
Гісторыя дае урокі нам,
Ні патрабуючы зусім даверу,
Ні падуладна часу, злым вятрам.
А факты ні губляюцца кур'ерам.
Парадак любіць, ні бядлам,
Абы каму ні адчыняе дзверы.
6
Абы каму ні адчыняе дзверы,
Натоўп ня мае права на ўваход.
І ні пытае: - Верыш ці ня верыш?
Бо ні бывае факт наадварот.
Сустрэчы ні забудзеш і спатканні,
Хоць пройдзе многа-многа дзён і  год.
Хвіліны, што цягнуліся ў чаканні...
Стрымаць ніяк нам нельга часу ход.
Непадуладны нашаму жаданню,
Людзкая ні хвалюе мітусня.
Нагадвае сустрэчы і расстанні.
Якімі быццам ні жывём штодня,
Але глядзім на Месяц з мілаваннем,
Бо ёсць там і пачуццяў глыбіня.
7
Бо ёсць там і пачуццяў глыбіня,
Пытанню месца:- А што будзе заўтра?
Палёту ў снах і марах вышыня
І ці салодкую бывае Праўда?
Букет ці прыме кветак ад цябе,
Што водарам чаруюць наваколле?
Ласкава пасміхнецца, ні міне,
Каб Свету адчувалася раздолле.
З Надзеяй сустракаем кожны дзень,
Настрою, шчасцю адчыняем дзверы,
А роспачы, каб ні накрыла цень,
Каб радасць ад жыцця была без меры.
Забыць каб Веры дапамог прамень
Расстання боль і горыч недаверу.
8
Расстання боль і горыч недаверу
На сэрца цяжкім камяням ляглі.
Падзеліся кудысьці ўсе манеры
Забылі рукі, што рабіць маглі.
Перад вачыма той зімовы вечар,
Бліскучы снег і зоркі ў вышыні...
Апошняю, на жаль, была сустрэча,
Згарэла ўсё, як быццам у агні.
Але такое нам здаецца толькі:
І неба прападае ўноч блакіт,
Зімой і птушак хор зусім ні звонкі.
Хавае Сонца дзень за краявід,
Каб зноў у ранні абагрэць Старонку...
Мінулае ні знікне бы прывід.
9
Мінулае ні знікне бы прывід,
На гэта нават спадзявацца нельга.
Яно нябачна за табой глядзіць
Забыць яго ні дапаможа зелле
Ў заплечніках ні носім мы яго,
Ні адчуваем за спіною цЯжар
Гаворым часам: - Так, было ўсяго.
І дзякуй Лёсу: - ціха-ціха скажам.
Якім бы ні было тваё жыццё,
Былое застаецца ўсё ж з табою -
Такое чалавечае быццё.
Махай ці ні махай яму рукою,
Як воблачка не сыдзе ў забыццё,
Ці, як туман над возерам, ракою.
10
Ці, як туман над возерам, ракою
Знікае ўсё, ні пакідае след.
Спытай сябе, ці хочаш ты спакою,
Расчаравання як пазбегнуць, бед?
Дзень кожны пралятае бы імгненне.
Так і жыццё бяжыць - за годам год.
Душы парывы, лепшыя імкненні:
Ні ўсё збылося - было й наадварот.
Замок надзейны мае памяць наша,
Ні падабраць ключ да яго наўскід,
Падзеямі запоўнена ўся чаша.
Былое часам цягне бы магніт.
Але ні пабяжыць пад гукі марша
І ні схаваецца за краявід.
11
І ні схаваецца за краявід,
Што ні закрыты вельмі чорнай хмарай .
Трымаў ад Лёсу ні адзін іспыт,
А ўсё ж зусім ні развітаўся з марай.
Што ні збылося - памяць зберагла,
Хоць ні заўсёды ёй прыемна гэта.
Старалася, рабіла што магла,
Забытай раптам, каб ні быць Паэтам.
Яго ні бачылі ніхто, нідзе
І гэта ні з'яўляецца бядою,
Да выніку натхненне прывядзе.
Мінулае сустрэнецца з табою ,
У парку ці на возера вадзе...
Нябачнай пішацца яно рукою.
12
Нябачнай пішацца яно рукою
І почырк зразумелы ні для ўсіх.
А што хаваецца за ім такое,
Вядома гэта толькі для дваіх.
Ім памяць нагадае пра юнацтва
І пра чаканне вечарам сустрэч.
Хацеў як у каханні ёй прызнацца,
Адчуць цяпло дзявочых, мілых плеч.
Ні забываецца былое проста,
Яно жыве само собою, бы блакіт.
Ніколькі ні мяняецца з узростам,
Як колер не мяняе малахіт.
Яму ні будзе месца на пагосце -
Ствараецца ні з мармуровых пліт.
13
Ствараецца ні з мармуровых пліт,
Ні маюць нумарацыі старонкі.
Падобнай ні бывае на граніт
І на зварот твой адгукнецца тонкі.
Бывае - нагадае пра сябе
Паглядам выпадковай незнаёмкі.
І быццам голас чуецца табе
Таемны нейкі і зусім ня звонкі...
Скажы былому: - Дзякуй, што ты ёсць!
Таму і ў ладзе я заўжды з сабою.
І ў гэтым будзе хай павага, а ні злосць.
Адказ пачуеш ты сваёй душою...
Яно ні вельмі такі часты госць
А застаецца ўсё ж навек з табою.
14
А застаецца ўсё ж навек з табою,
Сустрэць што давялося за жыццё.
Адносіўся к каму з цяплом, любоўю.
І як мянялася тваё быццё.
- Прабач: -сказаць ты ні паспеў камусьці,
Падзякаваць забыў сваіх сяброў.
Хвалюецца душа твая чамусьці,
Спакою ні знаходзіць зноў і зноў.
Хавае памяць у сваіх архівах
Чым жыў штодзень, што бачыў чалавек
І што змяніць сам быў зусім ні ў сілах.
Стрымаць не навучыўся часу бег,
Бывае толькі так у казках, былях...
На жаль кароткі чалавека век.

Магістрал
На жаль, кароткі чалавека век,
Гады ляцяць, як кадры кінаплёнкі.
Не супыніць стрымлівы часу бег,
З гісторыі не выкінуць старонкі.
Архіў шчымліва сцеражэ яна,
Абы каму не адчыняе дзверы.
Бо ёсць там і пачуццяў глыбіня,
Расстання боль і горыч недаверу.
Мінулае не знікне бы прывід.
Ці, як туман над возерам, ракою
І не схаваецца за краявід.
Нябачнай пішацца яно рукою,
Ствараецца не з мармуровых пліт,
А застаецца ўсё ж навек з табою.
*   *   *   21.09.2025-07.02.2026гг.


Рецензии
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.