Мясцовая iнтэлiгенцыя

Замест таго, каб чым дапамагчы,
   Забілі, бы каменнем, дух паэткі.
Яны заўсёды правыя. Ды ў чым?
  Яны сваім забойствам самі сведкі.
Малітвы фарысейскія гучаць
  Мясцовай абязбожанай "эліты".
Любоў жа дзе? У "светлых" іх вачах
  Людская кроў зняважаных, забітых.
Яны, ледзь узляцеўшы ад зямлі,
  Як тыя птушкі, ні аб чым кудахчаць.
Чым і каму яны дапамаглі?
   Чаму ўсур'ёз, зусім не па-дзіцячы,
Крыўдуюць тых, хто побач, у гняздзе,
   Каму б расправіць два крылы натхнення -
І хутка ў вышыню, каб разглядзець
   Інакшы свет, прыгожы да здзіўлення.


Рецензии