Старонка мая
Сонца свеціць ярка з вышыні.
Засакоча птушка ў небе звонка,
Расцвіце валошка ў цеплыні.
Госця ты заўсёды паважаеш,
Прыкладам – прабацькаўскі прыём.
Жабрака цяплом ты прыграваеш,
Ласкай прыгалубіш – млее ён.
Родная ды бедная старонка,
Шчасця, долі мой народ не меў.
Род прыгожы, як рабіны гронка,
Ты змагаўся, часам, нібы леў.
Стрыманасць – твая прамая рыса,
Мілай стараною даражу.
Партызан наш … бой дакладным спісам
Перакрыў дарогу грабяжу.
Ты – мая хваёвая старонка –
Дапаможнік люду ў бядзе.
Ратавала ды хавала стромка –
Быў прытулак добры дзе-нідзе…
Свидетельство о публикации №126020702689