Удалят меня. Удалят
Не чытайце мяне,
о людзі!
Закапайце хоць гэты скарб.
Ён у будучыню не паскудзіць.
Выдаляюць мяне ужо.
Не аднойчы было,
і будзе.
Я
не знойду канцоў даўно.
Бо не знойду канцоў у брудзе.
Не адмыцца ад файных спраў.
Так прыгожа было,
што брудзіў.
Толькі разам бывае так.
З адзінотай жа чыста будзе.
З адзінотаю толькі ўсё,
што мінула і будзе з намі.
Падзялі на вагонь і тло, -
і нятленнага знойдуць самі.
07.02.2026г
Свидетельство о публикации №126020702469