На золку

Прачынаецца новы дзень.
Прачынаецца ён без сонца.
Ёсць і певень,
і ёсць пляцень.
Прачынаюцца ўсё ж на золку.

Прачынаўся апоўдзень я.
Не было ані пеўня з золкам,
ані сябра, сыйсьці ад сна.
Прачынаўся апоўдзень зноў жа ж.

Прачынаўся сярод начы.
Прымусова сябе ж будзіў я.
З ложку ледзь не зляцеў тады,
І у скроню аб вугал біўся.

Вугал мэблі ледзь не забіў!
А было…Што было мо й будзе.
Я прачнуся калі мой пыл,
стане золкам маім, як людзі.

07.02.2026г раніца


Рецензии