сильная слабая

Каханы, мера майго палону:
Адводзіш погляд – мяне няма!
(я заўтра забуду сваё імя
і здам апошнія бастыёны).

Завеш – жартуеш? Гуляеш і;мем?
Я са шчытом абіраю пуць.
(заўтра мяне на шчыце нясуць –
кінуць перад нагамі тваімі,

ведай!)
              Так на свеце жыла я –
Страшна баялася стаць слабой.
Толькі калі ажыву табой –
Тым я і моцная, што слабая.


Рецензии