Наша сёння

Калі “сёння” шчыпае, бы люты мароз,
Калі вецер гайдае калыску жыцця,
Не кляну сваю долю, не трачу я слёз,
А шукаю той момант, дзе сек з-за пляча.

Не спрабую хаваць, рваць з гісторыі ліст,
Скамячыць, як пажухлы, асенняй парой.
Мы сляпыя ідзём па жыцці, як турыст,
Не дазволю пытлівасць прадаць за пакой.

Не ўпікаю свой розум за ветраны крок,
Бо жыццё, той з узлётаў, падзенняў кактэйль.
Я шукаю напрамак з падзякай за ўрок,
Мудра джалам штурхае назойлівы чмель.

Фарбаваць не хачу я хлуснёю той час,
Што, як воран, кляваў маё сэрца з душой.
Гатаваў для сябе я натхнёна свой квас
З добрых спраў, мудрых дум аб сустрэчы з вясной.

Наша “сёння” напрамак у “заўтра”, наш шлях,
Заклікае ў дом родны зіму ці цяпло,
Дае моцы прайсці па гарачых вуглях,
Ці на долі рассеяць разбітае шкло...


Рецензии
Слухайце, вы пішаце па-беларуску больш чым таленавіта! Кожны раз у захапленні й узрушэнні, як так мажліва!

Тадеуш Други   06.02.2026 17:21     Заявить о нарушении
Вялікі дзякуй, што чытаеце. Гэта мая родная мова, праўда расла ў той час, калі над ёй смяяліся. Але, калі без акцэнта навучылася размайляць па руску, на працы рабіла чэцвяр днём беларускай мовы. З розных аддзяленняў прыбягалі паслухаць, дзівіліся, як на экзотыку.

Мария Мучинская   06.02.2026 19:55   Заявить о нарушении