Год жанчын!
І ёсць на гэта шмат прычын!
Па-першае,- жанчына -Маці!
Яна святло, цяпло у хаце!
Усіх сагрэе, прыгалубіць,
Сваю сям'ю шануе, любіць!
Заўжды накорміць, падтрымае,
Яна душу і сэрца мае.
Жанчыны нашы працавітыя,
Удалыя , таленавітыя.
Нават няма той галіны,
Дзе б не спраўляліся яны.
Гэта ўрачы і прадаўшчыцы,
Даяркі, швеі, жніцы.
Настаўнікі і паварыхі,
Будаўнікі, шаўцы, ткачыхі.
Здароўя, радасці, кахання!
І міру на зямлі.
І каб ад рання да змяркання,
Ў згодзе нашы родныя жылі!!!!
Свидетельство о публикации №126020508057