Дзявочыя сны
І запальвае зоркі ўначы,
Цішыня мяне зноў абдымае,
І прыходзяць дзявочыя сны.
Яны лёгкія, быццам сняжынкі,
Што ляцяць у зімовую ноч,
І сплятаюцца ў тонкія ніткі,
І няма ўсіх трывог маіх больш.
Мару я пра твой позірк каханы,
І пра дотык пяшчотнай рукі,
І пра вечар, туманам засланы,
Дзе з табой мы, нібы раўчукі,
Зноў зліліся ў адну плынь імкліва,
Каб абодвум прайсці праз гады,
І паслухаць, як вецер маўкліва
Напрарочыць нам шчасце заўжды.
Мару я і пра дом наш утульны,
Дзе твой смех будзе ў вокны глядзець,
І дзе кожны наш дзень неразлучны
Зноў напоўніцца сонцам, як медзь.
Дом, дзе будуць расці нашы дзеці,
Нібы кветкі ў маленькім садку,
І мы будзем з табою ў свеце
Шчаслівейшымі ў гэту пару.
Але ноч прабяжыць - не заўважу,
І світанак пастукае ў дзверы,
Я ўсмешкай сваёй таямнічай,
Зноў схаваю надзеі і веру.
Нават дзень гэты будзе звычайны,
І не спраўдзяцца болей яны –
Мае добрыя, мілыя, тайныя
І зусім незвычайныя сны.
Свидетельство о публикации №126020505411