Дачакалiся

Дайшла зіма да Беларусі,
Мне вейкі шэранню прыбрала.
Лес, як дзядуля белавусы.
На полі снегу пакрывала

Цяплом вартуе сон азімых.
Крышталь паветра на морозе
Звініць. Заўжды б такія зімы:
Без растаропіц, на сур’ёзе!

Віхура польку танчыць-круціць…
Зіма здаровая прыносіць
У сэрца моцныя пачуцці
І чысціню людскіх адносін!


Рецензии