***
Узмахнула імі, і прыціх прастор.
Поўні недаспелай раптам знік акраец,
І паблекла ў цемры яснавокасць зор.
Ды не расчаруе зменлівасць карціны.
Ці бяздушнасць хіба тут праявіць хто?
На былым, шыкоўным зорным паланціне
З’явіцца сняжынак радасны натоўп.
Белыя пушынкі неба пакідаюць,
У паветры кружаць лёгкі піруэт.
Іх палёт няспешны ветрык не кранае,
А паэт натхнёна піша ім санет.
І ліхтар – ахоўнік гэтай прыгажосці
Танец іх аздобіць промнем залатым.
Ды шкада сняжынак, бо яны тут госці:
Лашчыцца нядоўга ў белых сцюжах ім.
Свидетельство о публикации №126020407657