Семдзесят пяць

Семдзесят і  пяць  — цудоўны ўзрост,
Много пройдзена ў жыцці сцяжынак.
Не адзін пабудаваны мост,
Звіты з скрыжаванняў і прыпынкаў.

Дасканаласць, мудрасць, Божы дар
Раўнавагі — магія сямёркі.
Прагартала доля каляндар,
Шлях прайшоў, як кажуць, на пяцёрку.

Вопыт — не цяжар, што гне спіну,
Ён той вецер, што даруе крылы.
Моц падорыць выстаяць зіму,
Ды аблашчыць хваляй цёплай плыні.

На пагорку роднага жыцця
Вецер вее цеплынёй з юнацтва.
Час бяжыць  дарогай мудраца:
Ёсць сям`я — найлепшае багацце.


Рецензии