Пiшы...

Пішы, твой абавязак ў гэтым.
Радочак, любы мой, не падвядзі!
Зімой, вясной, пякучым летам,
Увосень рысачку сваю вядзі.

Пішы, застануцца адзнакі
Ад думкі, што народжана табой.
Радок напішаш, гэта – якасць,
Ніхто яшчэ не пратрубіў адбой.

Пішы, агледзіны прарочаць
Усе, хто дачыненне трохі меў.
Не дай жа, Бог, яшчэ сурочаць,
Бо кожны паглядае нібы леў.

Пішы, ты прадстаўнік пароды,
Заведама жыццёвы шлях такі.
Каб завяршыць з тае нагоды –
Не давяраюць лёсу прасцякі.


Рецензии
Цудоўны, вельмі мудры і светлы верш пра творчасць, Таццянка.

Дзякуй!

З найлепшымі пажаданнямі

Татьяна Юрьевна Голева   05.02.2026 12:49     Заявить о нарушении
Шчыра дзякую за водгук, Таццяна!
Добрага дня ды ўдачы ў справах!

Татьяна Цыркунова   05.02.2026 10:50   Заявить о нарушении