Зiмняе сонца садзiцца за ельнiк...

***
Зімняе сонца садзіцца за ельнік.
Вось і аўторак амаль праляцеў.
Ельнік засыпаны белым, як мельнік.
Зімняе сонца блішчыць паміж дрэў.

Будучых "класікаў" трохі чытаю...
Не, не Авідзій той "класік", гаўно!
Гэткіх амбіцый не меў і не маю.
Льецца чырвонага сонца віно...

Брэшуць на вуліцы нашай сабакі.
Брэша той "класік" пра Мінск і Бейрут...
Сонца садзіцца. Чырвоныя макі:
Промні кладуцца над ельнікам тут...

Зімняе сонца за ельнік садзіцца.
Вось і аўторак пражыты амаль.
Што будзе сонцу за ельнікам сніцца?
Можа, чырвонага неба эмаль?..

03. 02. 2026 г.


Рецензии