Прайсцi праз пекла

Чума заваёўвала свет паступова, здалёк,
Праз сэрцы і душы — паіла дурманам.
Здавалася гэта вятры, іх хлуслівы паклёп,
Пакуль не прыйшла на парог чорным ранкам...

Вагоны, стук колаў ды краты на вокнах, як страж,
Дзіцячыя слёзы ў матулі ў падоле...
Як хмара ў паветры, вісеў невядомасці страх,
Кастлявай рукою ламаліся долі...

Баракі, маленькія дзеткі, ім шэць, каму сем,
Другім трошкі болей ці меней, бядовым.
Разгублены, плачуць, завуць сваю маму: «Ты дзе?»
Бізун у паветры па спінах, галовах...

Завуць ціха ноччу матулю, адказвае гар,
Што рвецца ў баракі праз дзюркі з паветрам.
Плывуць прад вачымі ўспаміны, там доктара твар...
Заенчыўся брат— боль пякучы па венах.

З ім чорны анёлак у белым халаце, ён смерць,
Яго наша боль весяліць, забаўляе...
Іх многа ў нутры адклікаецца — пяць, можа шэсць,
Па жылах бягуць, бы як воўчая зграя.

Каб выжыць, малюся быць дужым, боль вучыць цярпець,
Павінны аб ёй расказаць мы нашчадкам.
Баюся нянавісць у сэрца ўпусціць, яна клець
Для светлага дня, новай эры пачатку.

У памяці трэба трымаць, каб не клікаць бяду,
А сэрцы ад помсты закрыць, ды навечна.
Не важна, габрэй, беларус,.. ты душою чаруй,
Галоўнае, каб не згубіў чалавечнасць.


Рецензии