Каханне
Як подыхам гарачым з-пад завей,
Скраду твой сум і ціхенька скажу:
«Табою даражу за ўсё мацней».
У вочах — непаразумення дым,
Суціш імпэт, не трэба, не дрыжы.
Хай страх растане прывідам пустым,
Пакуль рука ў руцэ на рубяжы.
Душа з душой, праз вечнасці спакой,
Скрозь церні дзён і ледзяную гладзь,
Мы ў рай увойдзем кветкавай ракой,
Каб, як цяпер, адно адным кахаць.
Свидетельство о публикации №126020301344