Другое Лютага. Пяць гадзiн ночы

Зараз – мінус дваццаць пяць.
Адчуваецца як трыццаць.
Недзе храснула труба.
Зь ёю – цеплыня.
Досыць Кіеў бамбаваць!
Годзе гвалтам ганарыцца! –
Нават Рыжы Акрабат,
Быццам, ачуняў.

Досыць! – Кажа маскалю.
Хай мароз спаўзе пад дваццаць.
Потым зноўку лупцані,
Раз табе няўстрым.
Сьвет былы зьляцеў з калёс.
Каб наогул не зламацца,
Трэба зладзіцца ў цане
За Данбас і Крым.

Дваццаць пяць… Як быццам, ноч.
Недзе хтосьці моцна мерзьне.
А Масква гарцуе ўскоч.
З весялосьцю льюцца песьні.

2.02.2026


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →