Слова и дела

на белорусском языке

Словы и справы

Хто косіць, хто не косіць,
А есці кожны просіць,
А болей просяць тыя, хто ад касы “касіў”,
Хто цяжкасцей не носіць,
Грамчэй за ўсіх “галосіць”:
“Усім касіць!” Ды толькі ў пракосе сам не быў.

Сківіцы – аж да хрусту!
Так,  слоў, канешне, густа,
Папрацаваць рукамі не хочуць хоць бы раз…
Няма такое хусты,
Каб завязаць ім вусты,
Бо верыцца не сказу, найдаражэй паказ!


Рецензии