Малая родина
Малая радзіма
Дзе б я не была, заўжды –
Душа – у роднай хаце,
І думкі ўсе ляцяць туды,
Дзе нарадзіла маці.
У родны край, мой любы край
Спяшаюся бясконца,
Прашу, радзіма, сустракай,
Ты для мяне, як Сонца!
Твае святло і цеплыня –
Маё жыццё, натхненне,
Тут спеў вятроў і цішыня –
Найлепшыя імгненні…
Свидетельство о публикации №126013109804