Восень у Беларусi
За яе малюся.
Каб паспелi птушкi
У вырай паляцець.
Сцелюцца туманы,
З кропелек сатканы.
Вецер бор варушыць,
Гонiць лiсцеў медзь.
Восень на радзiме,
Хмарамi абдыме.
Доўжыць цёмны ночы,
Карацее дзень.
Мне крыху самотна
На дварэ вільготным.
I сляза на вочы
Падае, бы цень.
Восень завiтала,
Ёй пара настала.
Жоўтая бярозка
I чырвоны клён.
Восень у Беларусi,
За яе малюся.
Не сцiхае вёска,
Церушыцца лён.
Свидетельство о публикации №126013106344