Пад снегам лёд, а пад нагамi соль...

Пад снегам лёд, а пад нагамі соль
Мне ногі раз'ядае па калені.
Перакуліўся ніз, упала столь,
Упала і звалілась у скляпенне...

Нацешыўся шалёны снегапад,
Пазаваліў дашчэнту кожны лапік
І правады ляжаць на ўзроўні пят,
Заблытаўшысь у іх канае заклік...

Завея танчыць між пустых алей,
Абапал дрэвы нібы патарочы
І ногі паглынае белы глей
У марыве раскідзіста-малочным...

Навобмацак шукаючы мяжу
Ў якую упіраліся памкненні,
Зрываю я заінелы ажур
Завілістых і надта кволых звенняў...

Сумётамі ўпрыгожана зямля.
Як курганы, дзе волаты паснулі,
Стаяць яны у россыпе рагулін,
Што дрэвамі раскіданы з галля...


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →