Дождж танчыць вальс

Дождж танчыць вальс па шкле аконным,
І кроплі — ноты на струне.
А вечар той, ласкавы і бяздонны,
Нас абдымае ў цішыні.
Пад гэты шэпт дажджу натхнёны,
Пад гэты ціхі стук у такт,
 Глядзіш на свет зачараваны,
 у вачах тваіх — кахання знак.

Прыпеў.
Закружы, закружы нас, самотны дождж,
У сваім вальсе лагодным, тужлівым.
Хай змывае вада ўсе трывогі прэч,
Зробіць зноўку абодвух шчаслівымі.

Мы стаім, забыўшыся пра словы,
Толькі дотык рук і позіркі вачэй.
Свет навокал стаў, напэўна, новым
І зрабіў нас крышачку бліжэй.
Хай ліхтар дрыжыць у лужы стомлена,
Адбіваючы кахання цень.
Нам з табою небам напрарочана
Сустракаць пад вальс дажджу свой дзень.

Прыпеў:
Закружы, закружы нас, самотны дождж,
У сваім вальсе лагодным , тужлівым.
Хай змывае вада ўсе трывогі прэч,
Зробіць зноўку абодвух шчаслівымі.

Закружы, закружы нас, самотны дождж,
У сваім вальсе лагодным , тужлівым.
Хай змывае вада ўсе трывогі прэч,
Зробіць зноўку абодвух шчаслівымі.


Рецензии