Суразмоунiца

Спяшаюсь сказаць я табе аб пачуццях сваіх,
У вершах цябе ўвасхваляю (да сэрца праз вушы).
Радкоў напісаў ужо шмат - ды ці хопіць жа іх?
Адказ атрымаць ад цябе, пэўна, марна я мушу.
Засведчыла ты, што сумуеш - але ж ці па мне?
Мой голас табе надакучыў, абрыдлі і словы.
Ой, як жа мне цяжка,! З табою я, як на вайне -
У нас не размова, а так, ні аб чым перамовы.
Нам трэба сустрэцца, каб кропкі расставіць над "ё"
І трэба без слоў з пачуццём па-сяброўску абняцца.
Цалую цябе: шыю, вусны і тое тваё
Адметнае значна, што марыў даўно ўжо памацаць.


Рецензии